суббота, 30 августа 2014 г.

Мілінкевіч: "Я малады як ніколі"

Палітык не выключае ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 году. «Я не адмаўляўся і не адмаўляюся ад палітычнай дзейнасці», кажа лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Але заўсёды казаў, што наперад павінна выходзіць новае пакаленне, патрэбная іх раскрутка. Не абавязкова выбіраць з адной і той жа апазіцыйнай абоймы. Нам, старэйшым, трэба стаць побач, дапамагчы моладзі. Вельмі прыкра, што ў сённяшніх умовах, скажам, былы начальнік прадпрыемства, ці кіраўнік горада, ці міністр не могуць пайсці ў апазіцыю, бо за гэта яны сядуць у турму».
Тым не менш, Мілінкевіч гаворыць, што ў выпадку вылучэння яго кандыдатам на Кангрэсе дэмакратычных сілаў браць самаадвод не будзе: «Калі перад гэтым адбудзецца кансалідацыя патрыятычных сілаў, то я гатовы ўдзельнічаць».
Раней гаварылася, што магчымым кандыдатам ад руху «За Свабоду» можа стаць палітолаг і выкладчык Алесь Лагвінец. «Яго кандыдатура абмяркоўваецца. Як і шэрагу іншых асоб, не хачу называць іх імёны. Мы маем вялікі спіс патэнцыйных кандыдатаў – гэта і былыя наменклатуршчыкі, і дзеячы культуры, і грамадскія дзеячы, і, канечне, палітыкі. Усё вырашыць Кангрэс дэмсілаў. Без Кангрэсу мы рызыкуем трапіць у сітуацыю 2010 года».
Сёння ўдзел у выбарах – гэта барацьба за ўладу ці спроба данесці да выбарцаў свае погляды? Мілінкевіч лічыць, што «перамога ў любым выпадку павінна быць мэтай нумар адзін», але пры гэтым павінна быць і праграма мінімуму – змяняць погляды людзей, праводзіць шырокую агітацыйную і асветніцкую кампанію.
Палітолаг Андрэй Казакевіч кажа, што ў сённяшніх умовах, у сувязі з падзеямі ва Украіне, план Плошчы можа быць небяспечным для Беларусі.
«Людзі задаволеныя той псеўдастабільнасцю, якую маюць сёння. Яны не ўспрымуць радыкальных захадаў і крывавых рэвалюцый. Ды я і сам супраць крывавых рэвалюцый. Перамены мусяць адбывацца толькі мірным шляхам. Што тычыцца Плошчы, то яе збіраць, безумоўна, трэба, але Плошчу цвёрда з мірнымі мэтамі, кантраляваную, нельга дапусціць беспарадкаў. Раней заўсёды ў апазіцыі былі дружыны, дужыя хлопцы, якія ў выпадку кідання камення ці чагосьці іншага здольныя вывесці правакатара за каўнер з натоўпу ды здаць яго ў міліцыю. Трэба да гэтага вяртацца», – гаворыць Мілінкевіч.
Мілінкевіч паведамляе, што выйсці на адзінага кандыдата на гэтых выбарах будзе няпроста. Ён кажа, што для яго важнае аб’яднанне на глебе каштоўнасцяў і ідэяў: «Будуць і такія людзі, якія ў жаданні скінуць уладу будуць глядзець на Маскву, спрабаваць абапірацца на яе дапамогу, нам з імі не па дарозе».
Ці хопіць у Аляксандра Мілінкевіча здароўя правесці паўнавартасную выбарчую кампанію? За апошнія гады ён перажыў некалькі аперацый на нагах. «Я малады як ніколі. Цэлы месяц адпачываў у Берштах. Плаваў кожны дзень па 2-3 кіламетры. Галава таксама працуе выдатна. Пакуль што ў людзей дамінуе песімізм у пытанні магчымасці змены ўлады, будзем працаваць, каб змяніць сітуацыю», – падсумоўвае палітык.

Крыніца: "Наша Ніва"

среда, 27 августа 2014 г.

Парад кандидатов в кандидаты


В Беларуси за год до очередных президентских выборов резко возросло количество политиков и просто авантюристов, желающих принять в них участие. «Русская планета» представляет тех, кто попытается составить конкуренцию Батьке.

Белорусская политическая тусовка активно готовится к следующим выборам президента страны, которые должны пройти примерно через год — не позднее 20 ноября 2015-го. Еще в прошлом году лидеры белорусской оппозиции сошлись во мнении, что на выборы-2015 следует выдвинуть единого кандидата от демократических сил, чтобы не повторить ситуацию 2010 года. Тогда оппозиционные лидеры пошли на выборы «табуном» и с Александром Лукашенко соперничали сразу девять кандидатов от разных оппозиционных групп.
Было решено, что единый кандидат от оппозиции должен опираться на ресурсы и активистов всех демократических движений — это позволило бы ему составить реальную конкуренцию Лукашенко, бессменно правящему страной уже больше 20 лет. Однако договориться лидеры оппозиции так до сих пор и не смогли. Предполагалось, что «единого» изберут на Конгрессе демократических сил Беларуси весной 2014 года. Его планировалось провести в начале апреля, вскоре после выборов в местные Советы, но конгресс откладывался раз за разом, и в конце концов был перенесен уже на начало 2015 года.
Условия проведения Конгресса демсил до сих пор не согласованы. С начала года переговоры идут в формате «семерки» оппозиционных сил, в которую входят Объединенная гражданская партия (ОГП), Белорусская партия левых «Справедливый мир», Белорусская социал-демократическая партия, движение «За свободу», гражданская кампания «Говори правду», «Белорусская христианская демократия» и Партия Белорусского народного фронта (БНФ). И все они никак не могут определить процедуру избрания делегатов на конгресс. Одни предлагают для этого проводить сбор подписей, другие — праймериз, третьи — выдвигать кандидатов в первичных организациях. Но любой механизм автоматически усиливает позиции одного политика и ослабляет — другого.
В результате все больше наблюдателей приходят к выводу, что конгресс вероятнее всего вообще не состоится.

суббота, 23 августа 2014 г.

Мілінкевіч: Скажа мне Кангрэс ісці кандыдатам у прэзідэнты — я пайду

Ці прыняў рашэнне зноў балатавацца ў прэзідэнты, што будзе галоўным на выбарах-2015, чаму гатовы саступіць месца маладым, расказвае Аляксандр Мілінкевіч.
Еўрарадыё: Дайшлі чуткі, што вы прынялі рашэнне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў якасці кандыдата, і Рух “За свабоду” будзе прапаноўваць вас у якасці прэтэндэнта на адзінага ад апазіцыі.
Аляксандр Мілінкевіч: Чуткі розныя ходзяць… Шкада, што не заўсёды яны да мяне першага трапляюць! Я заўжды казаў, што ў якасці кандыдатаў павіннае ўдзельнічаць маладое пакаленне. Але калі Кангрэс (Кангрэс дэмакратычных сіл, на якім мяркуецца вызначыцца з кандыдатурай адзінага кандыдата ад дэмсіл на выбарах-2015 — Еўрарадыё) мне цвёрда скажа, што “ты мусіш ісці таму і таму”, то я гэта, безумоўна, выканаю. Бо я чалавек камандны, чалавек абавязку. Але лепш, каб пайшлі маладыя.

Еўрарадыё: Можа, так яно і сапраўды было б лепш, але ёсць рэаліі жыцця, калі, да прыкладу, падтрымка выбарчай кампаніі гарантуецца пры ўмове, што кандыдатам будзе менавіта Аляксандр Мілінкевіч…
Аляксандр Мілінкевіч: Ну, не ведаю… Такіх канкрэтных размоў не было — гэта праўда. І яшчэ я думаю, што не асоба ўсё вырашае, не прыгажосць кандыдата, не тое, які ён сімпатычны для жанчын і як ён умее выступаць. Галоўнае, з чым пойдзе кандыдат. Гэта мусіць быць кандыдат, для якога незалежнасць — абсалютная каштоўнасць, для якога еўрапейская дарога — вельмі важная і адзіна магчымая для Беларусі, каб захаваць гэтую незалежнасць. Беларускае адраджэнне таксама павіннае быць вельмі важным для гэтага кандыдата. І тут не мусіць быць такога падыходу: у каго сёння большы рэйтынг, у каго большая каманда… Каманда павінная быць супольная, бо самадастатковых структур сёння няма. І дай Божа зрабіць прыстойную кампанію намаганнямі ўсіх палітычных і грамадскіх структур. Таму перш за ўсё трэба паставіць мэту: “Чаго мы хочам дасягнуць на выбарах, на якіх не лічаць галасы?” Я лічу, мы павінныя ўмацаваць праеўрапейскія настроі і жаданне беларусаў жыць у сваёй самастойнай дзяржаве. Калі будзе такі вынік, то гэта ўжо мінімум. Хаця змагацца за перамогу заўжды трэба, і ніколі не вядома, калі яна прыйдзе. Трэба шчыра працаваць, а не гуляць у палітыку. А ўжо пад гэта трэба падабраць чалавека, які цалкам адпавядае, які не здрадзіць, які будзе цвёрда стаяць на прабеларускіх прынцыпах.

вторник, 19 августа 2014 г.

Николай Статкевич о политической кампании 2015 года

Целью президентской кампании может быть только победа, иначе, когда еще можно ставить такую задачу? Об этом пишет кандидат в президенты на выборах 2010 года, политзаключенный Николай Статкевич.

Планируя любую политическую кампанию, нужно начинать с формулирования ее общих целей. Далее, оцениваются условия, в которых будет проходить кампания, формулируются задачи, которые необходимо решить, чтобы достичь поставленной цели в таких условиях.
Целью президентской кампании может быть только победа, иначе, когда еще можно ставить такую задачу? Но, возможна и минимальная цель - обеспечить победу в ближайшем будущем.
Достичь этих целей в наших условиях очень сложно, так как реальных выборов в Беларуси давно нет. Вместо них проводится ритуал, имитирующий выборы.
В таких условиях достичь победы демократии возможно только через давление на власть путем массовых акций. Минимальная цель, в таком случае, достигается нанесением режиму неприемлемого политического, международного и морального ущерба. Все избирательные кампании всех видов должны быть посвящены подготовке, а президентская - выводу на улицу как можно большего количества людей.
Управление этими людьми может осуществлять только «единый» кандидат в президенты, потому что все остальные оппозиционные лидеры могут быть превентивно арестованы. Арестовать же «единого» до выборов - значит, сорвать весь спектакль. В таком случае, его не нужно было бы и затевать.
Без «единого» не может быть даже гипотетически перехода силовиков и чиновников, которым нужна «персонализированная» альтернатива для ведения переговоров, а без этого победа возможна только в случае полной деморализации силовых структур. Исходя из этого, необходимо сформулировать требования к потенциальному кандидату и определить такую процедуру его выборов, которая позволила бы выбрать «единым» человека, способного достичь целей компании.

пятница, 15 августа 2014 г.

Намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім гатовая ісці на прэзідэнцкія выбары

Апазіцыйныя палітычныя сілы працягваюць пошук магчымых кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Сярод патэнцыйных прэтэндэнтаў з’явілася прозвішча 51-гадовага філолага Алены Анісім. Яе кандыдатуру гатовая падтрымаць Рада беларускай інтэлігенцыі.

«Самай галоўнай задачай з’яўляецца кансалідацыя ўсіх патрыятычных сілаў, — кажа спадарыня Алена. — Удзел у прэзідэнцкіх выбарах, хутчэй, пытанне другаснае. Першаснае — пытанне незалежнасці. Што тычыцца вылучэння, то гэта пытанне не столькі да мяне, колькі да грамадства. Калі нацыянальныя сілы вырашаць вылучыць мяне як кандыдата ў прэзідэнты, то я гатовая».
Ці не страшна сыходзіць з грамадскай дзейнасці ў палітыку? «Мы ўсе ў палітыцы ад таго моманту, як нам спаўняецца 18 гадоў і мы можам удзельнічаць у выбарах. Я ў грамадскай дзейнасці досыць даўно, часам не я сама, а людзі падштурхоўваюць мяне ўзяць адказнасць за большы кавалак працы. У палітыку ісці мне не страшна, бо я ўжо досыць пажыла, тое-сёе маю за плячыма, як у асабістым, гэтак і ў прафесійным, ты разумееш, ці табе спыніцца на пэўным узросце, ці расці далей».
Спадарыня Анісім кажа, што цяпер вядзецца праца па падрыхтоўцы да склікання Кангрэсу за незалежнасць Беларусі, які мусіць адбыцца да канца года. Разам з тым яна падкрэслівае, што ТБМ — гэта не палітычная арганізацыя і ніякім чынам у прэзідэнцкай кампаніі арганізацыя ўдзельнічаць не будзе.
Алена Анісім нарадзілася 28 верасня 1962 года ў вёсцы Савані на Стаўпеччыне Мінскай вобласці. Скончыла філфак БДУ. Яшчэ ў глухі савецкі час яна была актыўнай удзельніцай падпольнай незалежніцкай суполкі «Майстроўня». З 1991 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук (з 2008 года называецца Інстытут мовы і літаратуры). Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адна з вядоўцаў штотыднёвай праграмы «Беларуская мова» на тэлеканале АНТ.

Крыніца: "Наша Ніва"