среда, 24 декабря 2014 г.

Чаму Лукашэнка раптам загаварыў пра прэзыдэнцкія выбары?

Аляксандар Лукашэнка заклікаў «супакоіцца» тых, хто хоча яго «адшыхтаваць». «Лукашэнку абраў беларускі народ, ён стане прэзыдэнтам, калі ён гэтага захоча», — заявіў кіраўнік Беларусі ў Маскве на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту Эўразійскага эканамічнага савету. Чаму Лукашэнка раптам загаварыў пра прэзыдэнцкія выбары? Каму адказваў беларускі кіраўнік, з кім ён вёў завочную палеміку? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Аляксандар Класкоўскі
—У Маскве Аляксандар Лукашэнка завочна адказаў тым, хто хоча яго «отстроить». З кім завочна дыскутаваў беларускі кіраўнік, каму ён адказваў, адкуль ідзе гэтая пагроза?
Аляксандар Класкоўскі:
— Паказальна, што Лукашэнка найперш думае пра выбары, хаця фармальна на саміце гаварылі пра эканоміку, мытныя бар’еры, пастаўкі прадуктаў. Але акурат гэтыя пытаньні зьвязаныя ў ягоным усьведамленьні з наступнай прэзыдэнцкай кампаніяй. Бо чым горай будзе сытуакцыя ў эканоміцы, тым цяжэй будзе весьці гэтую кампанію, і тым болей будзе спакуса ў ягоных праціўнікаў калі не адхіліць яго ад улады, то «отстроить».
У ягоным адказе (хаця фармальна ён згадаў пра ўвесь сьвет) была палеміка зь нейкімі неназванымі расейскімі палітолягамі і журналістамі. Але я думаю, што стрэмкай у Лукашэнкі сядзела недыпляматычнае выказваньне расейскага амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які выказаў сумнеў, што ўвогуле беларускі прэзыдэнт пойдзе на наступныя выбары. І гэта было ўспрынята як такі званочак ад Масквы. Дык вось, прагучаў «наш адказ Чэмбэрлену» — маўляў, нічога ў вас не атрымаецца, усё адно пайду на выбары і выйграю.

— Чаму Лукашэнка вырашыў, што ўжо можна гаварыць пра выбары? Здавалася, дагэтуль ён намагаўся пра выбары шмат не казаць, паказваючы сябе як кіраўніка, які перш за ўсё клапоціцца пра эканоміку. А тут у разгар валютнага крызісу ён узгадвае выбары. Ці гэта наўмысна ці тут проста эмацыйная рэакцыя?
— Я думаю, тут пэўны ланцужок. Выйсьце з эканамічнага крызісу (ці хаця б адцягваньне пэўных наступстваў) палягае праз тое, што Масква ў нейкай форме павінна дапамагчы. А перамовы на гэты конт сёньня, мяркуючы па ўсім, былі цяжкія. Сам расейскі рынак сьціскаецца, рубель таньнее — вось што падкошвае беларускі экспарт. А зноў даваць новыя крэдыты і датацыі Масква, як выглядае, надта ня рвецца.
З гэтага вынікае, што выбарчая задача для Лукашэнкі становіцца ўсё болей вострай. І ён прагаворвае тое, што яго найперш непакоіць. Ён ужо думае пра наступныя выбары, пра тое, што здарыцца праз 11 месяцаў, а можа быць, і хутчэй. Бо на тле сёньняшняй сытуацыі вэрсія пра набліжэньне выбараў не здаецца ўжо такой фантастычнай.

Крыніца: "Радыё "Свабода"

вторник, 23 декабря 2014 г.

Пасол Расіі: Нешта сумняваюся, што Лукашэнка пойдзе на выбары ў 2015 годзе

Аляксандр Сурыкаў заявіў аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску. “На дадзены момант кіраўнік Беларусі не выказаў жадання балатавацца. І я нешта сумняюся, што ён пойдзе. Але калі пойдзе, то я б яго асабіста як чалавек падтрымаў”, — заявіў Сурыкаў.
Расійскі пасол таксама дадаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. На яго думку, гэтыя людзі не маюць шансаў на перамогу ў 2015 годзе: "Я шмат сустракаюся з беларускімі палітыкамі. У тым ліку і апазіцыйнымі. Яны не могуць аб’яднацца, не маюць праграмы”, — заявіў Аляксандр Сурыкаў. Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў наступным годзе. Іх дакладная дата пакуль невядомая.

Крыніца: Еўрарадыё

понедельник, 15 декабря 2014 г.

Отменят ли в Беларуси всенародные выборы президента?

Процедура выборов президента Беларуси может быть изменена через референдум. Такой ответ на обращение группы граждан дал председатель постоянной комиссии по государственному строительству, местному самоуправлению и регламенту Палаты представителей Геннадий Грицкевич.

В ноябре 104 жителя Могилева обратились с просьбой к депутатам палаты представителей, чтобы они в целях экономии бюджетных средств провели президентские выборы 2015 года самостоятельно, без образования избирательных комиссий в регионах страны. По мнению подписантов, проведение выборов таким образом позволит сохранить 100 миллиардов рублей и вернуть их «в первую очередь вкладчикам пожилого возраста». Кроме того, «модернизированные» выборы президента позволят оставить в прошлом имевшееся ранее непризнание результатов белорусских выборов международным сообществом, санкции и невыездных госчиновников, говорилось в обращении могилевчан. "Как следует из ответа, депутаты Палаты представителей не против проведения выборов президента таким порядком, который предложили граждане. То есть, и наверху, и внизу уже сложилось общее понимание нецелесообразности проведения выборов так, как они проходят в нашей стране. Остается лишь утрясти формальности по законам", - заявил инициатор обращения, могилевский активист Белорусского профсоюза РЭП Алексей Павловский.
Прислушаются ли власти к предложению? "Инициатор этого письма Алексей Павловский, говоря на молодежном сленге, «тролль», который периодически собирает подписи под петициями иронического содержания, но вместе с тем, серьезными по смыслу", - напоминает политолог Александр Класковский.
По его словам, в данном случае в нижней палате парламента, видимо, не поняли юмора: "Действительно, если поменять Основной Закон, то президента можно избирать и парламентом. Мне кажется, что СМИ здесь подняли несколько спекулятивную волну: появился ряд заголовков, что наверху едва ли уже не решили избирать президента через парламент. На самом деле, я думаю, имел место обычный формальный ответ. Представитель нижней палаты просто упомянул о такой возможности изменения избирательного законодательства".
Политолог отмечает, что, при желании, у Лукашенко не было бы проблем с изменением Конституции, а нынешний парламент мог бы единогласно избрать его президентом. Но для самого официального лидера, как считает эксперт, это был бы большой минус. "Сколько бы ни называли Лукашенко диктатором, авторитарным руководителем, но он - популист по натуре. Вся философия его власти строится на том, что он народный президент. Именно это дает ему возможность действовать волюнтаристски. Как-то он сказал: избрали – терпите", - напоминает аналитик. К тому же, по словам эксперта, у оппозиции появился бы повод заявить, что Лукашенко потерял поддержку в народе, и поэтому протащил вариант избрания себя депутатами.
По прогнозам политолога, Лукашенко все равно будет стремиться сохранять видимость всенародного избрания и во время президентской кампании 2015 года, и далее.
"Комментаторы часто говорят, что поддержка у Лукашенко достаточно велика. Даже без приписок и манипуляций он мог бы набрать более 50%, и отмести претензии Запада. Но он считает, условно говоря, европейский результат в 52-53% - позором, поскольку это сразу подрубает под корень имидж народного президента", - отмечает Класковский. Он полагает, что в представлении Лукашенко, элегантная победа - это не менее 80% голосов на всех выборах.
"Именно цифра в районе 80% будет фигурировать на следующих выборах как достойная президента. Хотя, поскольку идет тренд на улучшение отношений с Западом, не исключаю, что с цифрами могут чуть-чуть поиграть. Вспомним, как однажды на пресс-конференции Лукашенко признался: дескать, он снижал немножко процент голосов в свою поддержку, чтобы результат был ближе к европейскому. Возможно, подобные жесты в угоду Европе будут и в 2015 году", - прогнозирует Александр Класковский.

Источник: "Завтра твоей страны"

суббота, 13 декабря 2014 г.

Інтэрнэт-актывісты вылучаць кандыдатам у прэзідэнты чараўніка Гендальфа

На вылучэнне такога кандыдата іх натхніў украінскі Дарт Вэйдэр, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, але не быў зарэгістраваны.

Сацыяльная суполка “Мая краіна Беларусь”, якая налічвае больш за 50 тысяч сябраў, вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Актывісты вырашылі, што супрацьстаяць Лукашэнку павінен герой кніг Толкіена чараўнік Гендальф, і шукаюць асобу, якая б пераўвасобілася ў гэты вобраз.
Галоўныя патрабаваньні да кандыдатаў — 35 гадоў, беларускае грамадзянства і “дастатковая адэкватнасць”. Стваральнікі суполкі “Мая краіна Беларусь” кажуць, што “праца не пыльная” і абяцаюць будучаму кандыдату дапамогу ў кампаніі і зборы подпісаў.
Гендальф — адзін з цэнтральных персанажаў Джона Р. Р. Толкіна, у прыватнасьці, аповесці “Хобіт, або Туды і назад” і раману “Уладар Пярсцёнкаў”.
На вылучэнне Гендальфа ў прэзідэнты натхніў украінскі Дарт Вэйдэр, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, але не быў зарэгістраваны. Паводле арганізатараў, Гендальф — добры чараўнік і сябра хобітаў, а хобіты, як вядома, падобныя да беларусаў.
Вылучэнне на прэзідэнцкія выбары Гендальфа, паводле арганізатараў, мае высмеяць рэжым і прадэманстраваць, што выбараў у краіне няма. Як заявіў адзін з ініцыятараў, які называе сябе Арагорнам, сын Араторна, кампанія будзе пабудаваная на пазітыве і аб’яднае ўсіх беларусаў, якія хочуць лепшага жыцьця

Крыніца: Радыё "Свабода"

четверг, 11 декабря 2014 г.

Ярмошына: Статкевіч яшчэ знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі?

Як кошт прэзідэнцкіх выбараў вырас са 100 да 263 мільярдаў рублёў, ці пройдзе паралельна Рэферэндум, распавядае старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Еўрарадыё: Вы сказалі, што прэзідэнцкія выбары 2015 года абыдуцца бюджэту ў 100 мільярдаў рублёў — сапраўды разлічваеце, што гэтых грошай хопіць? Калі параўноўваць з выбарамі 2010 года і браць суму ў доларах, то тады на выбары выдаткавалі 12,5 мільёнаў долараў, а цяпер толькі 9,3 мільёна…
Лідзія Ярмошына: Не хопіць, і таму гэта сума будзе павялічаная.

Еўрарадыё: Гляджу праект бюджэту на наступны год і бачу там лічбу 263 мільярды…
Лідзія Ярмошына: Так і ёсць. Гэта на два туры. А першы тур па нашых падліках будзе каштаваць каля 180 мільярдаў рублёў. Рэч у тым, што я тады на пытанне адказвала, што называецца, экспромтам і назвала суму, якая была патрачаная на мясцовыя выбары ў гэтым годзе.

Еўрарадыё: Але ж 263 мільярды рублёў — гэта амаль 25 мільёнаў долараў. Ці не зашмат?
Лідзія Ярмошына: Не, не зашмат. Мы заўжды стараемся, каб па максімуме было, але выбары звычайна праходзяць у адзін тур і таму, хутчэй за ўсё, фактычна будуць патрачаныя толькі гэтыя 180 мільярдаў. Давайце не забываць, што мясцовыя выбары таксама заўжды ў адзін тур праходзяць і праходзілі. Так што гэта нармальная сума з улікам індэксацыі. І я думаю, што ў параўнанні з суседнімі дзяржавамі, дзе на кожнага выбаршчыка выпадае сума не меншая за 5 долараў, мы можам казаць, што ў нас на кожнага з 7 мільёнаў выбаршчыкаў выпадае, нават калі выбары будуць у два туры, менш за 4 долары.

Еўрарадыё: Але калі глядзець па тым жа 2010 годзе, то вы там нават зэканомілі і скарысталі 8,7 мільёна долараў з 12,5 мільёнаў.
Лідзія Ярмошына: Ну, і тут будзе тое ж самае — эканомія. Мы ж ніколі не ведаем, колькі сродкаў будзе патрачана, дакладна. Колькі будзе створана, да прыкладу, участковых выбарчых камісій: мы прыблізна ўказваем столькі, колькі было, магчыма, іх колькасць зменшыцца. Вось вам і эканомія. Але ў нас не будзе той эканоміі, якая была звязаная з кандыдатамі. А менавіта сродкамі, што выдаткоўваліся на перадвыбарную агітацыю. Зараз нічога выдаткоўвацца кандыдатам не будзе: усё фінансаванне будзе за кошт асабістых сродкаў. Затое ў нас з’яўляюцца выдаткі іншыя: зараз мы павінны вырабіць інфармацыйныя матэрыялы і накіраваць кожнаму выбаршчыку.

вторник, 9 декабря 2014 г.

Анатолий Змитрович предложил выдвинуть кандидата в президенты Беларуси из представителей малого бизнеса

Светлогорский предприниматель Анатолий Змитрович предлагает выдвинуть на президентских выборах в Беларуси в 2015 году кандидата из представителей малого бизнеса, если власти не улучшат условия для ведения предпринимательской деятельности в стране.
 
С таким предложением он выступил 8 декабря в Минске на форуме предпринимателей, организованном республиканским общественным объединением "Перспектива".
По его мнению, в 2013 году предприниматели получили отсрочку по выполнению требований согласно техрегламенту Таможенного союза "О безопасности продукции легкой промышленности", потому что обратили внимание на политическую подоплеку экономических проблем. "Тогда мы сказали, что будем собирать подписи за выход из Таможенного союза", - сказал он. Змитрович добавил, что это заявление распространили многие белорусские и зарубежные СМИ и "ситуация решилась за два дня".
"Почему нам не найти сейчас этот рычаг и не поменять ситуацию в свою пользу?", - задался вопросом предприниматель. По его словам, условия ведения малого бизнеса в ближайшее время только ухудшатся.
"Тот договор с властью, что вы не лезете в политику, себя исчерпал в одностороннем порядке, - сказал Змитрович. - Лезете вы или не лезете - вас надо уничтожить. Мы не имеем поддержки, например, в структурах гражданского общества и так далее, мы варимся в собственном соку. Цепи Налогового кодекса не дают нам вырваться. Но поднимитесь над собой, выйдите за эти рамки, посмотрите, где вы находитесь. Вы имеете право, согласно Избирательному кодексу, выбирать своих представителей. Почему нас не пускают в областные советы депутатов, когда идут увеличения ставок налогов? Почему нам не направить своих представителей в депутаты?". Это даже не политика, подчеркнул он, это институты местного самоуправления. При этом предприниматель обратил внимание на то, что если представители малого бизнеса объединятся, то они могут собрать инициативную группу за выдвижение собственного кандидата на президентское кресло.
"Нас десятки тысяч, можем миллион подписей собрать, - отметил Змитрович. - Поставить под контроль избирательные участки мы можем? Можем. Нас больше, чем всех политических партий вместе взятых. Мы еще кастинг можем устроить на кандидата в президенты? Воспользуйтесь своими гражданскими правами. Бросьте Налоговый кодекс, посмотрите на Избирательный - вы все еще граждане Республики Беларусь и избиратели. Почему мы не можем выбрать главного менеджера страны?".
"Может быть, это тот рычаг, который нам поможет", - подытожил светлогорский предприниматель.

Источник: БелаПАН

понедельник, 8 декабря 2014 г.

Оппозиция в очередной раз не смогла объединиться — единого в 2015 не будет

Единого кандидата в президенты от белорусской оппозиции не будет. 8-месячные переговоры по проведению Конгресса демократических сил и определению на нем единого сегодня закончились окончательным провалом.

А все из-за того, что Объединенная гражданская партия и партия левых "Справедливый мир" отказались подписывать соглашение о проведении Конгресса. Вот что рассказал Еврорадио сопредседатель оргкомитета по созданию партии БХД Павел Северинец:
"Что касается единого кандидата и Конгресса, то на этот момент единства нет и торжествует безответственность. Надеяться на сегодняшнюю оппозицию в сегодняшней конфигурации не приходится".
Проводить Конгресс демсил и избирать на нем "единого" силами пяти политических структур Северинец считает ненужным.
Северинец: "Если ситуация такова, как есть, то она означает, что идет Лебедько, идет кто-то от "Народного референдума", идет Елена Анисим, еще кто-то, и это будет уже не единый кандидат. БХД готова поддерживать единого кандидата, а просто хорошего парня или еще какого-то… я не вижу в этом никакого смысла. Более того — вижу в этом вред и опасность".
По словам Павла Северинца, единственное, на что согласились переговорщики, — провести совместную кампанию за освобождение Николая Статкевича и других политзаключенных. По этому поводу создадут совместную группу и выберут руководителя этой кампании. По сведениям Еврорадио, на эту роль предлагают Павла Северинца.

Источник: Еврорадио