Расійскі пасол таксама дадаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. На яго думку, гэтыя людзі не маюць шансаў на перамогу ў 2015 годзе: "Я шмат сустракаюся з беларускімі палітыкамі. У тым ліку і апазіцыйнымі. Яны не могуць аб’яднацца, не маюць праграмы”, — заявіў Аляксандр Сурыкаў. Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў наступным годзе. Іх дакладная дата пакуль невядомая.

Крыніца: Еўрарадыё