Сацыяльная суполка “Мая краіна Беларусь”, якая налічвае больш за 50 тысяч сябраў, вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Актывісты вырашылі, што супрацьстаяць Лукашэнку павінен герой кніг Толкіена чараўнік Гендальф, і шукаюць асобу, якая б пераўвасобілася ў гэты вобраз.
Галоўныя патрабаваньні да кандыдатаў — 35 гадоў, беларускае грамадзянства і “дастатковая адэкватнасць”. Стваральнікі суполкі “Мая краіна Беларусь” кажуць, што “праца не пыльная” і абяцаюць будучаму кандыдату дапамогу ў кампаніі і зборы подпісаў.
Гендальф — адзін з цэнтральных персанажаў Джона Р. Р. Толкіна, у прыватнасьці, аповесці “Хобіт, або Туды і назад” і раману “Уладар Пярсцёнкаў”.
На вылучэнне Гендальфа ў прэзідэнты натхніў украінскі Дарт Вэйдэр, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, але не быў зарэгістраваны. Паводле арганізатараў, Гендальф — добры чараўнік і сябра хобітаў, а хобіты, як вядома, падобныя да беларусаў.
Вылучэнне на прэзідэнцкія выбары Гендальфа, паводле арганізатараў, мае высмеяць рэжым і прадэманстраваць, што выбараў у краіне няма. Як заявіў адзін з ініцыятараў, які называе сябе Арагорнам, сын Араторна, кампанія будзе пабудаваная на пазітыве і аб’яднае ўсіх беларусаў, якія хочуць лепшага жыцьця

Крыніца: Радыё "Свабода"