вторник, 10 февраля 2015 г.

Дэмсілы дамовіліся пра правядзенне кампаніі назірання “Права выбару"

Кампанія будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і не стане падтрымліваць кагосьці з іх.
 
Шэраг апазіцыйных структур падпісалі пагадненне аб правядзенні супольнай кампаніі назірання падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года — “Права выбару". Гэта — Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, кампанія “Гавары праўду”, Партыя БНФ і Рух “За свабоду”.
Кіраўнікамі кампаніі “Права выбару” абраныя адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі і сябра Рады Руху “За свабоду” Алесь Сілкоў.
Цяпер ідзе працэс фармавання структураў кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час запланаваны аб’езд кіраўнікамі кампаніі рэгіёнаў з мэтай стварэння рэгіянальных аддзелаў ва ўсіх абласцях. “Права выбару” мае досвед назірання за галасаваннем на мясцовых выбарах 2014 года. Яна адкрытая для ўдзелу іншых партый, арганізацый і ініцыятываў, таму як на нацыянальным, так і на рэгіянальных узроўнях прадстаўніцтва кампаніі будзе больш шырокім.
Кампанія назірання-2015 будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і не стане падтрымліваць кагосьці асобна з іх.
Ад імя ўсіх партый і арганізацый-заснавальніц кампанія “Права выбару” заклікае далучацца да назірання, каб разам супрацьстаяць магчымым "фальсіфікацыям падчас прэзідэнцкай кампаніі".

Крыніца: "Еўрарадыё"

Комментариев нет:

Отправить комментарий